2013-07-06 12:12:13

Францішак заклікаў не баяцца абнаўлення “старажытных структур”


RealAudioMP3 Быць хрысціянінам азначае, дазволіць Святому Духу абнавіць сябе, падкрэсліў Папа і дадаў, што ў жыцці Касцёла, ёсць “старажытныя структуры”, якія не трэба баяцца абнавіць. “Маладое віно ў новыя мяхі”, - заклікаў Францішак, спасылаючыся на вядомую біблійную прыпавесць. Менавіта Езус, той, хто “робіць усё новым”. Ён здзейсніў сапраўднае абнаўленне закону, бо патрабаванні Хрыста былі мацнейшымі і большымі за закон. Закон дазваляў ненавідзець ворага, а Езус кажа маліцца за яго. Менавіта гэта тое Божае Валадарства, якое абвяшчаў Збаўца, заўважыў Пантыфік і дадаў, што абнаўленне павінна адбыцца ў першую чаргу ў нашых сэрцах.

Многія думаюць, што быць хрысціянінам, азначае рабіць тое ці іншае, але гэта не так, падкрэсліў Святы Айцец.”Быць хрысціянінам азначае дазволіць Хрысту абнавіць сябе ў гэтым новым жыцці”, - дадаў ён. Для многіх хрысціянства, гэта “калаж з паступкаў” або “калекцыя”, заўважыў Папа і падкрэсліў, што хрысціянская жыццё – “гэта гарманічнае цэлае”, якое збірае разам Святы Дух. Гэта Ён абнаўляе ўсё: сэрца, жыццё, і “прымушае жыць у іншым стылі”, ў стылі, які адлюстроўваецца на ўсім жыцці поўнасцю. “Хрысціянінам не можна быць у частцы, няпоўны працоўны дзень”, - падкрэсліў Пантыфік і дадаў, што хрысціянства павінна займаць усяго чалавека. І гэта магчыма са Святым Духам. Толькі Ён, карыстаючыся лексікай Езуса, можа напоўніць маладым віном новыя мяхі.

Пантыфік звярнуўся да рэальнасці Касцёла і падкрэсліў, што ў яго структуры ёсць рэчы, якія трэба абнаўляць. І Касцёл, паводле Папы, заўсёды быў гатовы да гэтага праз дыялог з культурамі, з самых першых гадоў свайго існавання. Шлях Касцёла, на думку Пантыфіка, заўсёды быў шляхам, на якім абнаўляліся яго структуры. “Не трэба баяцца гэтага! Не варта баяцца навізны Евангелля! Не трэба баяцца таго новага, што Святы Дух робіць у нас! Не трэба баяцца абнаўлення структур”, - заклікаў Францішак.

Для сапраўднага абнаўлення, нагадаў Папа, патрэбна свабода. І хрысціянін з’яўляецца чалавекам свабодным, носьбітам свабоды, якую дае Езус, “не быць рабом звычкі, структуры”. На заканчэнне сваёй гаміліі ў Доме св. Марты 6 ліпеня Францішак яшчэ раз заклікаў не баяцца абнаўлення, якое прыносіць Святы Дух, і не баяцца адмовіцца ад тых структур, якія знявольваюць.







All the contents on this site are copyrighted ©.