2013-07-06 14:03:48

Кардынал: сучасны Касцёл жыве спадчынай Яна XXIII і Яна Паўла II


RealAudioMP3 Ян XXIII і Ян Павел II “маюць два агульныя пункты адліку” – лічыць кардынал Анджэла Амата – ІІ Ватыканскі Сабор, як евангельскую падзею любові і міру, і Касцёл, як шчодрую і мудрую маці, блізкую да кожнага чалавека, дорачую ўтульнасць, дапамогу, падтрымку і надзею. Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі даў інтэрв’ю ватыканскай газеце з нагоды прыняцця рашэння аб кананізацыі двух Пантыфікаў, аб чым было абвешчана 5 ліпеня. “Добры Папа”, Ян ХХІІІ, з’яўляўся айцом для ўсіх, католікаў і не толькі. Ян Павел II – гэта Папа, які ў сваіх падарожжах наведаў амаль увесь свет, стаўшы пасланнікам міру, энтузіястам жыцця, братэрства паміж народамі, гасціннасці для патрабуючых, адзначыў ватыканскі іерарх.

Абодва Пантыфікі былі героямі II Ватыканскага Сабору, дадаў кардынал Амата, Ян XXIII адкрыў шлях да абнаўлення, а Ян Павел II прывёў да далейшага развіцця гэтага абнаўлення. Абодва дасягнулі гераізму хрысціянскіх цнотаў, а значыць святасці. Святасць на самой справе з’яўляецца іх асноўным азначэннем. Сёння Касцёл жыве спадчынай гэтых двух Пантыфікаў, перакананы кардынал Амата. На думку ватыканскага іерараха, гэта тыя Папы, чыё жыццё супадала з іх навучаннем. Па гэтай прычыне іх памятаюць, любяць і шануюць.







All the contents on this site are copyrighted ©.