2013-07-04 14:56:59

Папа сустрэўся з італьянскім прэм’ерам


RealAudioMP3 4 ліпеня 2013 г. Святы Айцец прыняў Энрыка Летта, старшыню Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам прайшла размова італьянскага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас спатканняў гаворка ішла пра сацыяльную сітуацыю ў Італіі і Еўрапейскім Саюзе, у прыватнасці пра прыняцце мер для стварэння і абароны працоўных месц, асабліва для моладзі. Быў падкрэслены актыўны ўклад італьянскіх сем’яў і ўстаноў Касцёла у стабільнасць краіны. Акрамя таго, закраналіся некаторыя пытанні міжнароднай палітыкі, з акцэнтам на грамадскую і палітычную сітуацыю ў Міжземнамор’і і на Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.