2013-07-02 12:14:29

Святы Айцец: мы слабыя, але мы павінны быць мужнымі ў нашай слабасці


RealAudioMP3 Хрысціянін пакліканы быць мужным у сваёй слабасці, нагадаў папа Францішак і дадаў, што, мы павінны прызнаць нашу слабасць, але імкнуцца наперад без “настальгіі граху”, не аглядаючыся назад. Святы Айцец падчас сваёй гаміліі на Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 2 ліпеня прапанаваў спыніцца на прыкладах захавання ў складаных сітуацыях. Першы варыянт – гэта гісторыя біблійнага Лота, які з “марудлівасцю” прымаў рашэнне пакінуць горад перад яго разбурэннем. Анёл кажа яму ўцякаць, але ў ім ёсць “няздольнасць парвання са злом і грахом”. Мы павінны рабіць гэта з “рашучасцю”, падкрэсліў Папа, але заўсёды “ёсць нешта, што цягне нас назад”, калі мы, так як Лот, пачынаем перамовы нават з Богам. “Але голас Бога кажа нам гэта слова: “Уцякай! Ты не можаш змагацца там, паколькі агонь, сера заб’юць цябе. Уцякай!”, - сказаў Францішак. Ён нагадаў меркаванне св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, якая лічыла, што часам, у некаторых спакусах, адзінае рашэнне, гэта уцячы і не саромецца зрабіць гэта, прызнаючы, што ты слабы і павінен бегчы. “Уцячы, каб ісці наперад па шляху Езуса”, - заключыў Святы Айцец і дадаў, што варта рабіць гэта не аглядаючыся назад, каб перамагчы “настальгію граху”.

Папа адзначыў, што цікаўнасць у адносінах да граху не дапамагае, а толькі робіць балюча. Многія нібыта хочуць “паспрабаваць” грэх. “Цікаўнасць пашкодзіць табе! Бяжы і не азірайся! Мы слабыя, усе, і павінны абараняцца”, - звярнуў увагу Пантыфік.

Яшчэ адно, што перашкаджае ў змаганні з грахом – гэта страх, боязь будучыні. Заўсёды існуе спакуса, якая кажа, што лепш не ісці нікуды, а застацца тут, дзе ёсць упэўненасць. Аднак страх, гэта “не найлепшы дарадца”, адзначыў Папа. Езус “так шмат разоў казаў: не бойцеся”. Страх ніколі не дапаможа хрысціяніну, лічыць Святы Айцец.

Калі існуе страх перад грахом, настальгія па ім, мы павінны заўсёды звяртацца да Пана, сказаў Пантыфік і прывёў прыклад апосталаў, якія прасілі дапамогі ў Езуса пасярод бушуючага мора. “Мы слабыя, але мы павінны быць мужнымі ў нашай слабасці. - падкрэсліў Папа і дадаў, што мужнасць хрысціяніна заўсёды павінна выяўляцца ў перспектыве, а не азіранні назад, каб не патрапіць у настальгію па дрэнным, па граху.







All the contents on this site are copyrighted ©.