2013-07-01 14:05:39

“Lumen fidei”, першая энцыкліка папы Францішка - гатова


RealAudioMP3 5 ліпеня будзе абнародавана “Lumen fidei”, першая энцыкліка Папы Францішка. Яе Пантыфік стварыў у супрацоўніцтве з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, які напрацаваў матэрыял на тэму веры. У Залі друку Апостальскай Cталіцы пройдзе прэзентацыя навучання аб святле веры, якую правядуць кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, арцыбіскупы Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, і Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.
Сам Францішак распавёў нядаўна падчас візітаў “Ad Limina” італьянскіх біскупаў і ў ходзе сустрэч з членамі Сакратарыята Сінода біскупаў наступнае: “Цяпер я павінен выйсці з энцыклікай, створанай “у чатыры рукі”, як кажуць. Папа Бэнэдыкт ўручыў яе мне, гэта – моцны дакумент. Хаця скажу, што я атрымаў гэта на вялікую дапрацоўку: ён пачаў, і я павёў наперад”,- расказаў тады Папа.
Прысутныя на прэс-канферэнцыі журналісты змогуць здабыць свежавыдадзены экзэмпляр энцыклікі, якая была завершана Папам усяго за 4 месяцы.
Алена Мартэцкая








All the contents on this site are copyrighted ©.