2013-07-01 12:47:09

У Папскай Акадэміі навук праходзіць канферэнцыя дзеля выкаранення беднасці


RealAudioMP3 1 ліпеня ў Папскай Акадэміі навук адкрылася міжнародная канферэнцыя па тэме “Беднасць, публічнае багацце і трывалае развіццё – глабальныя выклікі новага тысячагоддзя”. Яе працы адкрыў кардынал Франчэска Кокапальмэрыа, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. Ці беднасць – непажаданы пабочны эфект гаспадарання, ці свядомае наступства дрэннай эканамічнай мадэлі грамадства спажывання? Прамоўца заклікаў вучоных з розных краін паразважаюць аб гэтым на сённяшняй сустрэчы, таму што для забеспячэння міра і квітнення будучых пакаленняў неабходна зразумець карані беднасці.
Вынікі сваіх даследванняў прадстаўляе сабраным у Папскай Акадэміі навукоўцам і тэолагам, сярод іншых, амерыканскі эканаміст Джэфры Дэвіс Сакс. Гэты эксперт упэўнены ў тым, што сёння беднасць з’яўляецца структурным вынікам эканамічнага і экалагічнага крызісу, выкліканага дрэннай мадэллю гаспадарання. Амерыканскі вучоны ёсць адным з распрацоўшчыкаў тэорыі ўстойлівага развіцця і даравання даўгоў бедным краінам.
Удзельнікі канферэнцыі, якая праходзіць у Ватыкане, абмяркуюць таксама ў ракурсе справядлівасці пры глабальным развіцці пытанні ўзаемасувязі кіравання фінансавымі актывамі дзяржаў, энергетычнай устойлівасцю і магчымасцю ўсеагульнага ўзрастання.
Папская Акадэмія навук складаецца з членаў- прадстаўнікоў дакладных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца Святым Айцом з вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.