2013-07-01 12:22:36

Ватыкан: у ліпені і жніўні не будзе агульных аўдыенцый з удзелам Папы


RealAudioMP3 1 ліпеня Прэфектура папскага дому паведаміла, што ўсе агульныя аўдыенцыі Папы па серадах у ліпені і жніўні будуць адменены. Рэгулярна яны адновяцца 4 верасня. У спецыяльным паведамленні ватыканскай дыкастэрыі адзначаецца, што ў жніўні малітвы “Анёл Панскі” будуць праходзіць у Ватыкане. Акрамя таго паведамляецца, што ў чацвер 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Святы Айцец узначаліць св. Імшу ў парафіі св. Тамаша ў Кастэль Гандольфа. Затым Святы Айцец прыбудзе да сваёй летняй рэзідэнцыі, якая знаходзіцца ў гэтым мястэчку блізка Рыма, каб памаліцца малітвай “Анёл Панскі”.

Ужо раней Прэфектура папскага дома паведаміла, што 7 і 21 ліпеня Францішак сустрэнецца на нядзельнай малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане, а 14 ліпеня - у Кастэль Гандольфа.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.