2013-06-30 11:30:04

Арцыбіскуп Чулікат: замяніць логіку прыбытку на бескарыслівасць і салідарнасць


RealAudioMP3 “Штодня ў свеце памірае 19 тыс. дзяцей, малодшых пяці гадоў, ад хвароб, якія можна было вылечыць”,- прыпомніў арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Іерарах прыняў удзел у IV сесіі па ўстойлівым развіцці, якая прайшла ў Нью Ёрку. Паводле яго, міжнароднае грамадства мае дастаткова фінансавых і тэхнічных рэсураў, каб “выратаваць мільёны чалавечых жыццяў”, а не скарыстоўваць іх на розныя формы вынішчэння. Неўтаймаваная прагнасць прыбытку не дазваляе прыняць глабальныя рашэнні, якія запэўнілі б усеагульны доступ да асноўных лекаў і тэхналогій.

Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў да “замены эгаістычнай логікі прыбытку - логікай дапамогі, бескарыслівасці і салідарнасці”. Ён заявіў, што палітыка ААН накіравана перш за ўсё,не на запэўніванне ім рэальнай дапамогі і апекі, а на памяншэнне іколькасці людзей, якія жывуць у бядзе.

Арцыбіскуп Чулікат звярнуўся да ААН з заклікам, каб дзейнасць арганізацыі не абмяжоўвалася інтарэсамі “рэпрадуктыўнага здароўя”. “Святы Пасад лічыць, што замест як павялічваць фінансавыя рэсурсы на нішчэнне дару жыцця, неабходна павялічыць намаганні на яго ахову і ратаваць мільёны людзей, якія паміраюць ад вылечных хвароб”. Паводле арцыбіскупа Чуліката неабходна ставіць не толькі палітычныя мэты ва ўстойлівым развіцці, але, што больш важна: ратаваць жыццё.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.