2013-06-29 13:17:01

Рыа гатовы да сустрэчы маладых вернікаў са 170 краін


RealAudioMP3 Аргкамітэт Сусветных Дзён моладзі 2013, якія хутка пачнуцца ў Рыа-дэ-Жанейра, паведаміў аб гатоўнасці сіл па забеспячэнні парадку. План бяспекі падчас сусветнага форуму маладосці распрацаваны ў сціслым супрацоўніцтве з уладамі Бразіліі. Для забеспячэння непарушнасці свята веры, архідыяцэзія бразільскага гораду, дзе пройдзе свята маладосці, стварыла дадаткова, таксама з дапамогай сілавікоў-прафесіяналаў, Цэнтр маніторынгу. У яго ўвайшлі таксама пункты кантролю сацыяльных сетак. У Рыа-дэ-Жанейра ўсталяваны тэлекамеры. Каманда з 40 чалавек будзе працаваць на сачэнні круглыя суткі.
Як гаворыцца ў паведамленні Аргкамітэта СДМ, акрамя месцаў катэхізацыі на 7 афіцыйных мовах, якія могуць наведаць усе, у тым ліку і моладзь з абмежаванымі магчымасцямі,для якой усталяваны неабходныя зручнасці, у 273 парафіях будзе забяспечвацца пераклад на 20 моў.
Выказваецца ўпэўненасць, што свята маладосці стане “сапраўднай Пяцідзесятніцай” для юнакоў і дзяўчат, якія прыбудуць са 170 краін.

Алена Мартэцкая








All the contents on this site are copyrighted ©.