2013-06-29 13:04:52

Буэнас-Айрэс: моладзь адзначыла Дзень Папы


RealAudioMP3 29 чэрвеня ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла каталікая моладзь Буэнас-Айрэса адзначыла Дзень Папы. Святкаванні праходзілі на тых станцыях метро, на якіх тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, кардынал Хорхе Марыя Берголіа сустракаўся з моладдзю. “Маладыя людзі з усіх парафій горада збіраліся у групах на ўсіх станцыях метро Буэнас-Айрэса, дзе раздавалі пасажырам фатаграфіі з выявай папы Францішка і прасілі малітваў за яго”, - адзначылі арганізатары мерапрыемства. Затым ў сталічнай базыліцы на плошчы “Plaza De Mayo” адбылася св. Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп дыяцэзіі Буэнас-Айрэса Эдуардо Гарсія, якія на працягу 21-го гада супрацоўнічаў з кардыналам Берголіа.

“Гэта была добрая нагода для ўсіх, каб яшчэ раз адсвяткаваць і ўспомніць тое, што мы перажывалі некалькі месяцаў таму, калі кардынал Берголіа быў абраны на Пасад св. Пятра”, - сказаў аргентынскаму каталіцкаму агенцтву “Aica” кс. Місэлі, адказны за душпастырства сярод моладзі пры архідыяцэзіі Буэнас-Айрэса. Святар дадаў, што аргентынская моладзь лічыць папу Францішка сваім душпастырам. “Калі мы бачым яго жэсты, мы запытваем сябе: як мы можам стаць Касцёлам, здольным выйсці і стаяць побач тых, хто жыве ў нястачы, каб дапамагаць ім. Так мы разумеем сэнс місіі, малітвы і разважанняў”, - сказаў святар.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.