Ватыканскае тэлебачанне атрымала доступ да відэа-матэрыялаў пра кардынала Берголіа
Ватыканскае тэлебачанне
атрымала доступ да відэа-матэрыялаў, звязаных з дзейнасцю папы Францішка падчас яго
служэння ў Аргентыне. Такую магчымасць прадаставіў тэлеканал архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс.
У спецыяльнай заяве з нагоды падпісання дамовы паміж Ватыканскім тэлецэнтрам і “Canal
21” гаворыцца, што гэта ініцыятыва з’яўляецца адным з этапаў развіцця тэлебачання
Святога Пасаду, перш за ўсё, коштам выкарыстання новых падыходаў да запісу, рэдагавання
і архівіравання відэа-матэрыялаў, прысвечаных дзейнасці Пантыфікаў у апошнія 30 гадоў.
Сімвалічна,
што аргентынскі касцёльны “Canal 21” быў створаны ў 2005 г. па ініцыятыве самаго папы
Францішка, падчас яго прабывання на кафедры арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Спачатку ён
вяшчаў толькі ў сталіцы Аргентыны, а зараз даступны ў 5 млн. дамоў па ўсёй краіне
на працягу 24 гадзін, паведамляецца на сайце канала. СМІ пазіцыянуе сябе як тэлебачанне
для ўсёй сям’і, і мае праграму, якая ўключае не толькі рэлігійныя перадачы, але і
культурныя, адукацыйныя і забаўляльныя. “Canal 21” вельмі актыўна асвятляў дзейнасць
кардынала Берголіа, таму ён з’яўляецца самым вялікім рэсурсам інфармацыі аб служэнні
цяперашняга Пантыфіка ў Аргентыне.