2013-06-26 09:35:56

Польшча “бачыць добрыя шанцы” на правядзенне наступных Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Польшчы бачыць добрыя шанцы на правядзенне наступных Сусветных дзён моладзі ў Кракаве. “Наша запрашэнне знаходзіцца ў фаварытах папы Францішка”, - сказаў кіраўнік нацыянальнага бюро Сусветных дзён моладзі, кс. Гжэгаж Сухадольскі, польскаму агенцтву “KAI”. Польшча з’яўляецца “вельмі моцным кандыдатам”. Святар адзначыў, што гэта было сумеснае запрашэнне біскупскай канферэнцыі і ўрада краіны.

У апошні дзень Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, 28 ліпеня, будзе абвешчана дзе і калі пройдзе наступная сустрэча. Уступна яна запланавана на 2015 г. ці 2016 г. Побач з Кракавам сваю заяўку на правядзенне сусветнага моладзевага форуму ў Латвіі накіраваў у Апостальскую Сталіцу арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч.

У Польшчы ўжо аднойчы праходзілі Сусветныя дні моладзі: у 1991 г. у чэнстахоўскім санктуарыі. У Кракаве, другім па велічыні горадзе краіны, перад сваім абраннем на Пасад св. Пятра выконваў служэнне Ян Павел II, дзе на працягу чатырнаццаці апошніх гадоў быў арцыбіскупам. Менавіта ён у 1984 г. выступіў з ініцыятывай першай міжнароднай сустрэчы моладзі.

Паводле кардынала Станіслава Дзівіша, арцыбіскупа Кракаўскага, паўднёвы польскі горад павінен быць гаспадаром сусветнага форуму на той падставе, што ён у некаторым родзе быў “вынайдзены” тут, таму, на думку іерарха, які быў асабістым сакратаром Яна Паўла ІІ, “было б нядрэнна, калі б дні моладзі вярнуліся ў Польшчу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.