2013-06-25 14:35:56

Служба папскіх літургічных цэлебрацый: абрад уручэння паліяў будзе скарочаны


RealAudioMP3 Аб скарачэнні працягласці абраду ўручэння паліяў заявіла 25 чэрвеня Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Сам абрад будзе выключаны з Эўхарыстычнай цэлебрацыі і пройдзе 29 чэрвеня 2013 г. перад св. Імшой. Гэта тлумачыцца неадпаведнасцю “перапынення” Эўхарыстыі абрадам “даволі працяглым”, колькасць новых Мітрапалітаў сёлета – 35, і яго “не сакрамэнтальнай прыродай”. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Гэта элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах – з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ў Ватыкане 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла.







All the contents on this site are copyrighted ©.