2013-06-25 12:31:10

Выпрацоўваецца тэма наступнага Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў заявіў, што ўжо пачалася падрыхтоўка да чарговай чатырнаццатай Генеральнай Асамблеі, запланаванай на 2015 г. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 25 чэрвення. У ім адзначаецца, што на пасяджэнні, якое праходзіла 13-14 чэрвеня 2013 г., былі разгледжаны магчымыя тэмы будучай Асамблеі, прапанаваныя Сінодамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, біскупскімі канферэнцыямі, структурамі Рымскай курыі, сходамі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый. 13 чэрвеня варыянты тэм былі прадстаўлены папе Францішку, які вызначыў далейшыя напрамкі працы над імі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам дзве групы, англійска- і італьянскамоўная, разгледзілі крытэрыі і абгрунтаванні выбару тэмы наступнай Асамблеі, для таго, каб затым прадставіць выпрацаваныя варыянты Святому Айцу для прыняцця ім канчатковага рашэння.

У наступны раз Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў сустрэнецца 7-8 кастрычніка 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.