2013-06-23 12:40:20

Пантыфік: служыць Касцёлу і братам не просячы нічога ўзамен


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 23 чэрвеня з членамі Асацыяцыі святых Пятра і Паўла, якая складаецца з католікаў, прафесіяналаў у розных галінах, якія пражываюць у Рыме і апроч абавязацельстваў у сям’і і на працы, прысвячаюць свой ​​час на арганізацыю валантарыяту для служэння Апостальскай Сталіцы. Францішак падзякаваў ім за вялікую працу ў культурнай і дабрачыннай сферах, а таксама за моладзевыя адукацыйныя праекты.

Святы Айцец адзначыў важнасць існавання асацыяцый, якія ўключаюць у сябе людзей розных узростаў, аб’яднаных агульным жаданнем даваць асаблівае сведчанне хрысціянскага жыцця, служачы Касцёлу і братам і не просячы нічога ўзамен. Менавіта такі прыклад, нагадаў Папа, даў кожнаму хрысціяніну Хрыстус, служыць не чакаючы ўзнагароды. На гэтым палягае цудоўная хрысціянская цнота, якая завецца велікадушнасцю, адзначыў Пантыфік. З ёй хрысціянскае сведчанне становіцца пераканаўчым і эфектыўным, дадаў ён.

15 верасня 1970 г. папа Павел VI расфарміраваў Пантыфікальныя ўзброеныя сілы, сярод якіх была і Ганаровая палатынская гвардыя, заснаваная Піем IX у 1850 г. Члены расфарміраваных ваенных частак былі пакліканы ўступіць у новую арганізацыю – Асацыяцыю святых Пятра і Паўла, статут якой быў зацверджаны тым жа Паўлам VI у 1971 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.