2013-06-22 11:03:13

Ватыканскі фонд нагадае аб тэалагічным укладзе Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Вялікім сімпозіумам Апостальская Сталіца жадае падтрымаць даследаванні, прысвечаныя асобе Езуса. 24-26 кастрычнік навукоўцы з універсітэтаў усяго свету і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збяруцца ў Папскім латэранскім універсітэце. Удзельнікі засяродзяцца над тэалагічным укладам Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI у постаці трохтомнай працы, прысвечанай асобе Езуса з Назарэту. Галоўным арганізатарам сімпозіума выступіў “Ватыканскі фонд Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”. Дзяцінства Езуса, падзеі Апошняй Вячэры і Пасхальная таямніца будуць у цэнтры прэзентацый і дыскусій. Падчас трохдзённай сустрэчы даследчыкі засяродзяцца таксама над гістарычным кантэкстам дзейнасці Езуса.

Ці Пантыфік на пенсіі звернецца да ўдзельнікаў форуму з відэазваротам, арганізатарам пакуль невядома.

16-21 верасня ватыканскі фонд плануе правесці сімпозіум, прысвечаны асобе Езуса, для тэолагаў і студэнтаў у заходнеафрыканскім Беніне. Таксама і гэта сустрэча ў горадзе Катану на тэму: “Душпастырскі і асветніцкі ўнёсак трылогіі аб Езусе”, будзе прысвечана тэалогіі Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.