2013-06-21 13:04:17

Святы Айцец: любоў, дабрыня і цярплівасць – скарбы каштоўныя ў вачах Бога


RealAudioMP3 Прасіць Бога аб ласцы сэрца, якое будзе здольным любіць і пазбавіцца ад непатрэбных скарбаў, заклікаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 21 чэрвеня. Паводле Святога Айца, быць хрысціянінам, між іншым, азначае шукаць “адзіны скарб, які можна будзе забраць з сабой ў жыццё, якое наступіць пасля жыцця”. Праблема, аднак заключаецца ў тым, каб не пераблытаць скарбаў, бо існуюць таксама тыя, якія мы накапліваем на працягу жыцця і якія знішчае смерць. “Я ніколі не бачыў грузавіка з рэчамі, які б ехаў напрыканцы пахавальнай працэсіі”, - з гумарам адзначыў Папа. Аднак, паводле яго, ёсць скарб, “які можна забраць з сабой” – гэта “той, які не захаваў для сябе”, але “даў іншым”.

“Той скарб, які мы далі іншым, мы забярэм з сабой. (...) Любоў, міласэрнасць, служэнне, цярплівасць, дабрыня, пяшчотнасць – гэта цудоўныя скарбы – мы іх забярэм. Іншыя не”, - сказаў Пантыфік. Паводле Папы, скарб, які з’яўляецца каштоўным у вачах Бога, гэта той, які зможам забраць на Неба.

Францішак адзначыў, што Бог стварыў наша сэрца “клапатлівым”, каб мы маглі шукаць Яго. “Пан стварыў нас клапатлівымі, каб шукалі Яго, знаходзілі Яго і ўзрасталі. Але калі наш скарб не блізкі Пану, калі не паходзіць ад Пана, наша сэрца становіцца клапатлівым пра рэчы не добрыя: (...) каб мець тое ці іншае. Напрыканцы наша сэрца стамляецца, ніколі не напаўняецца: стамляецца, становіцца лянівым, становіцца сэрцам без любові”, - сказаў Пантыфік.

Паводле Святога Айца заўсёды трэба клапаціцца пра тое, каб мець сэрца, якое будзе шукаць Божыя рэчы.”Няхай Пан зменіць нашы сэрцы і такім чынам збавіць нас. Збавіць нас аб скарбаў, якія не дапамагаюць сустрэцца з Ім, у служэнні іншым (...) Няхай Пан зменіць нашы сэрцы, каб маглі шукаць сапраўдны скарб і такім чынам стаць людзьмі святла, а не цемры”, - заклікаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.