Рым: ІV Міжнародны каталіцкі кінафестываль “Міrabile dictu”
24-26 чэрвеня ў Рыме
пройдзе IV Міжнародны каталіцкі кінафестываль “Міrabile dictu”. Ён праходзіць з 2010
г. пад патранатам Папскай рады па культуры. Мэта форума заключацца ў падтрымцы этычных
каштоўнасцяў і пазітыўных прыкладаў праз каротка- і поўнаметражныя, мастацкія і дакументальныя
фільмы, телевізійныя праграмы і серыялы. На фестывале будуць прадстаўлены каля 2 тыс.
стужак з розных краін свету: ЗША, Філіпінаў, Аўстрыі, Іспаніі, Румыніі, Францыі, Канады
і Швейцарыі. З іх, кампетэнтнае журы, выбярэ пераможцаў у некалькіх намінацыях: лепшы
фільм, лепшая рэжысура, лепшы галоўны герой і інш. Галоўным прызам форума з’яўляецца
статуэтка “Срэбная рыба” – старажытны сімвал хрысціянства. Паводле заснавальніцы фестываля,
італьянскага рэжысёра Ліяны Марабіні, “фестываль з’яўляецца адной з формаў евангелізацыі,
таму што кіно – яно паўсюднае, больш зразумелае ўсім, чым якая-небудзь кніга ці твор
выяўленчага мастацтва”. “Кіно з’яўляецца моцным сродкам у абвяшчэнні Божага Слова
таксама і для тых, хто яшчэ яго не пазнаў”, - сказала яна.
Праз некалькі дзён
пасля заканчэння фестываля, 2-5 ліпеня ў Ватыкане пройдзе кангрэс на тэму “Кіно і
новая евангелізацыя”.