2013-06-21 14:05:54

Ватыкан: сімфонія Бетховена для папы Францішка


RealAudioMP3 22 чэрвеня папа Францішак выслухае Сімфонію №9 Людвіга вана Бетховена, якую выкананае Нацыянальны сімфанічны аркестр італьянскага радыё і тэлебачання (RAI) пад кіраўніцтвам славацкага дырыжора Юрая Вальчугі. Канцэрт з’яўляецца адным з мерапрыемстваў падрыхтаваных Папскай радай па новай евангелізацыі ў рамках Года веры. Юрай Вальчуга прызнаўся, што заўсёды з вялікім хваляваннем дырыжуе падчас выканання гэтага геніяльнага твору, “і тым больш, калі гэта будзе адбывацца ў такім месцы, як Ватыкан”, “таму што гэта сімфонія кажа пра людзей, як братоў, аб радасці якую гэта братэрства нясе з сабой”.

Сімфонія №9 – гэта апошняя закончаная сімфонія, створаная Людвігам ванам Бетховенам. Яны была ўпершыню выканана ў 1824 г. і ўключае ў сябе частку пад назвай “Гімн радасці”. Яе фрагмент, у аранжароўцы Герберта фон Караяна з’яўляецца гімнам Еўрапейскага Саюза.








All the contents on this site are copyrighted ©.