2013-06-20 13:31:17

Пантыфік: дапамагаць ахвярам вайны ў Сірыі і хрысціянам Святой Зямлі


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў дапамагчы сірыйскаму народу і выразіў заклапочаннасць насіллем і небяспекай, якія спадарожнічаюць жыццю хрысціян у Святой Зямлі. 20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў 86-й сесіі Пленарнай асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Цэрквам (ROACO) – аб’яднання дабрачынных арганізацый з усяго свету, якія фінансава падтрымліваюць дзейнасць хрысціян Блізкага Усходу. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Францішак папрасіў іх “рабіць усё магчымае”, каб забяспецыць вялікія патрэбы народаў, пацярпеўшых у выніку канфліктаў, асабліва сірыйскага”, і нагадаў, што колькасць бежанцаў з гэтай краіны пастаянна павялічваецца. Папа таксама закрануў праблемы хрысціян у Святой Зямлі. Ён адзначыў, што прысутнасць іерархаў з гэтага рэгіёна у сэрцы пераносіць яго “да святых месцаў нашага Адкуплення”, але, у той жа час, ажыўляе заклапочанасць сітуацый шматлікіх братоў і сясцёр, якія жывуць у небяспецы і насіллі. “Ад нас вернікаў патрабуецца пастаянная і даверлівая малітва, каб Пан падараваў доўгачаканы мір, адзінства ў разнастайнасці і трывалую салідарнасць. Хачу яшчэ раз, з глыбіні майго сэрца, звярнуцца да адказных за народы і міжнародныя арганізацыі, каб паклалі канец кожнаму болю, насіллю і рэлігійнай, культурнай і сацыяльнай дыскрымінацыі”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў “не губляць надзеі” перад абліччам цяжкасцяў і пажадаў, каб як мага хутчэй наступіў канец супрацьстаянню. “Няхай канфлікты, якія сеюць смерць, пакінуць месца сустрэчы і прымірэнню, якія нясуць жыццё”, - пажадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.