2013-06-19 14:18:18

Святы Пасад заклапочаны лёсам сялянскіх сем’яў


RealAudioMP3 На становішча сялянскай сям’і звярнула ўвагу дэлегацыя Святога Пасаду на чарговай сесіі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО). Сельская гаспадарка будзе больш эфектыўнай, калі да распрацоўкі планаў і стратэгій далучацца самі сельскія жыхары, заявіў арцыбіскуп Луіджы Траваліна, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы на форуме. Ён заклікаў да пераасэнсавання ўсёй стратэгіі развіцця сістэмы з боку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Хоць колькасць харчавання, якое вырабляецца ў свеце, значна вышэйшая за рэальныя патрэбы насельніцтва Зямлі, дагэтуль не скарацілася колькасці галадаючых. На думку Святога Пасаду, для вырашэння гэтага пытання патрэбна палітычная воля і ўсведамленне адказнасці ў дачыненні да насельніцтва планеты.

Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы заявіла аб неабходнасці этычнай перспектывы ў рашэннях Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, дзе кожнае дзеянне з’яўлялася б вынікам прынцыпу салідарнасці, які ляжыць у аснове справядлівага і мірнага суіснавання паміж нацыямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.