2013-06-18 16:56:12

“Ад канфлікта да еднасці” – каталіцка-лютэранскі дакумент


RealAudioMP3 “Ад канфлікта да еднасці” – так называецца супольны дакумент Міжнароднай камісіі па дыялогу паміж Сусветнай федэрацыяй лютэранскіх Цэркваў і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Яго прэзентацыя адбылася 17 чэрвеня ў Жэневе ў прысутнасці старшыні ватыканскай дыкастэрыі кардынала Курта Коха і генеральнага сакратара Сусветнай федэрацыяй лютэранскіх Цэркваў Марціна Юнга. Мэтай дакумента з’яўляецца пераадоленне ўзаемных непаразуменняў і спрыянне супольнаму сведчанню хрысціян у свеце. Паводле адказанага за адносіны з лютэранамі ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству, кс. прэлата Маціаса Турка, у рамках каталіцка-лютэранскага дыялога атрымалася знайсці агульны фундамент у пытаннях, якія тычацца веры і прыйсці да высновы, што яны больш не з’яўляюцца прычынай для падзелаў.

У дакуменце, нягледзячы на тое, што падкрэсліваюцца існуючыя адметнасці паміж каталіцкай і лютэранскай верай, адзначаецца таксама дасягненне пэўнага этапа экуменічнага шляху, на якім католікі і лютэране могуць прадстаўляць розную інтэрпрытацыю гісторыі і ўзаемна паважаць шчырую веру кожнай с cупольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.