2013-06-18 15:53:54

У Ватыкане размаўляюць пра сітуацыю на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 “Сітуацыя хрысціян і Касцёлаў у Егіпце, Іраку, Сірыі і Святой Зямлі” стаіць у цэнтры ўвагі 86-й Пленарная асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO), якая працуе гэтыя дні ў Ватыкане. Разам сабраліся прадстаўнікі больш чым 20 каталіцкіх арганізацый з 10 заходніх краін, таксама Копцка-каталіцкі Патрыярх Ібрагім Ісаак Сідрак і Халдэйскі Патрыярх Рафаэль Сака, абраны ў студзені 2013 г. Аб сітуацыі ў Сірыі распавёў нунцый у Дамаску, арцыбіскуп Марыё Дзэнары, а Апостальскі дэлегат у Іерусаліме, арцыбіскуп Джузэпэ Лаццарота і кусташ Святой Зямлі, а. Піцабала паведамілі прысутным аб сітуацыі ў Іерусаліме і ў іншых важных для хрысціян месцах.

“Сітуацыя вельмі складаная, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Патрыярх Рафаэль Сака, зараз ёсць паляпшэння ў Іране. У Сірыі і іншых краінах, аднак, пануе “іракскі варыянт”. На жаль, зыход хрысціян працягваецца, і мы адчуваем сябе ізаляваныі: нас ніхто не падтрымлівае. Адзіная падтрымка духоўная, маральная і нават палітычная, аказваецца з боку Святога Пасаду”. На думку іерарха, хрысціяне павінны вярнуць сабе належную пазіцыю ў грамадска-палітычным жыцці. Ён паведаміў, што існуе дыялог з мусульманскімі ўладамі, у тым ліку і тэалагічны. На думку Патрыярха, трэба працаваць са сродкамі масавай інфармацыі, каб растлумачыць мусульманам хрысціянскую веру, хрысціянскія традыцыі, ролю хрысьціян і хрысціянскай культуры.

Ініцыятывы дапамогі Усходнім Касцёлам, гэта асацыяцыя, заснаваная ў 1968 г. Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў для каардынацыі дзейнасці ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ва ўсіх вымярэннях іх жыцця: літургічным, душпастыркім, адукацыйным і сацыяльным. На чале арганізацыі стаіць прэфект Кангрэгацыі, кардынал Леанарда Сандры.







All the contents on this site are copyrighted ©.