2013-06-17 14:48:13

Папа Францішак супраць смяротнага пакарання


RealAudioMP3 Папа Францішак перакананы, што чалавецтва можа эфектыўна супрацьстаяць злачыннасці без выкарыстання смяротнага пакарання. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме да ўдзельнікаў V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання, які ў мінулыя дні праходзіў у Мадрыдзе. У форуме, арганізаваным грамадскай асацыяцыяй “Разам супраць смяротнага пакарання”, прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. асоб. Пантыфік лічыць, што пакаранне смерцю павінна быць заменена на іншае, якое б прадугледжвала шанс для злачынцы задумацца над сваімі праступкамі і выправіцца, а нявіннаму падарыла надзею на справядлівасць. “Сёння, як ніколі, неабходны напамін і пацвярджэнне неабходнасці прызнання і паўсюднай пашаны для годнасці чалавечага жыцця і яго непамернай вартасці”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Падкрэсліваецца таксама, што пазіцыя Апостальская Сталіцы па адмене смяротнага пакарання з’яўляецца інтэгральнай часткай абароны жыцця ўсіх людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.