2013-06-17 14:01:54

Папа: біпалярнае супрацьстаянне паміж “усё” і “нішто”


RealAudioMP3 Для хрысціян Езус – гэта “усё”, і адсюль бярэ пачатак іх велікадушнасць, лічыць Пантыфік. Ён спаслаўся на св. Паўла, які назваў хрысціян людзьмі, якія не маюць нічога, але атрымалі ўсё ў асобе Езуса. Іншыя рэчы, гэта “нішто” для паслядоўніка Хрыста. Для свету гэтым “усім” з’яўляюцца абсалютна іншыя рэчы: багацце, ганарыстасць. Таямніца хрысціянскай мужнасці, паводле Папы, з’яўляецца поўня Хрыста, гэта “усё”. “Сапраўдны хрысціянін”, падкрэсліў ён, “ведае, як вырашыць гэта біпалярнае супрацьстаянне, гэта напружанне паміж “усё” і “нішто”, ён будзе шукаць найперш Божага Валадарства і Яго праўды, усё іншае, потым. Усе памылкі Касцёла, памылкі хрысціян, на думку Святога Айца, нараджаюцца з блытання гэтых “усё” і “нішто”. Калі хтосьці абірае варыянт “нішто”, тут узнікаюць канфлікты ў сям’і, паміж сябрамі, у грамадстве, таксама сутыкненні, якія заканчваюцца войнамі, за-за “нічога”. “Нішто” – гэта заўсёды вайна, дадаў Папа, бо гэта насенне эгаізму. Францішак запрасіў вернікаў, сабраных 17 чэрвеня на ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, шукаць “усяго” выключна ў Хрысце.







All the contents on this site are copyrighted ©.