2013-06-16 13:05:34

Святы Айцец пра постаць благаслаўлёнага абаронцы яўрэяў


RealAudioMP3 Пра постаць абвешчанага ўчора благаслаўлёным Адаарда Факэрыні, італьянскага журналіста, які падчас Другой сусветнай вайны “выратаваў шматлікіх яўрэяў ад нацысцкага пераследу”, нагадаў 16 чэрвеня папа Францішак падчас кароткай медытацыі перад малітвай “Анёл Панскі”. Святы Айцец узначаліў марыйную малітву на плошчы св. Пятра ў канцы св. Імшы, прымеркаванай да Міжнароднага дня “Evangelium Vitae” у рамках “Года веры”.

Святы Айцец нагадаў, што Адаарда Факэрыні, муж і бацька семярых дзяцей, быў зняволены з нянавісці да каталіцкай веры і памёр у канцлагеры ў Херсбрук у 1944 г., ва ўзросце 37 гадоў. Ён ратаваў яўрэяў ад нацысцкага пераследу. Папа заклікаў дзякаваць боку за светлую постаць новага благаслаўлёнага і яго сведчанне Евангелля жыцця.

На прылягаючых да ватыканскай плошчы вуліцах сабраліся каля тысячы байкераў, энтузіястаў “Harley Davidson”, якія прабываюць у гэтыя дні ў Рыме з нагоды 110-годдзя заснавання амерыканскай фірмы. Пантыфік асаблівым чынам прывітаў матацыклістаў з усяго свету.

Францішак падзяваваў пілігрымам, якія з розных куткоў свету прыбылі ў Вечны горад, каб засведчыць сваю прыхільнасць абароне жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.