2013-06-15 14:30:22

Папа прыняў старшыню Еўракамісіі


RealAudioMP3 Папа Францішак прыняў 15 чэрвеня старшыню Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу. У сардэчнай атмасферы прайшоў абмен думкамі па міжнародных пытаннях з асаблівай увагай да працэсаў еўрапейскай інтэграцыі. Былі абмеркаваны праблемы крызісу і яго цяжкіх наступстваў, перш за ўсё, беспрацоўя, якое закранула асаблівым чынам еўрапейскую моладзь і адбілася на сітуацыі сем’яў. Еўрапейскага палітыка прыняў таксама кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Падчас размоў быў падкрэслены станоўчы ўклад, які можа ўнесці Каталіцкі Касцёл у матэрыяльны і духоўны дабрабыт Еўропы. Моцная ўвага была нададзена праблемам умацавання правоў чалавека, у прыватнасці, забеспячэння свабоды веравызнання і абароны хрысціянскіх меншасцяў у свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.