2013-06-15 14:19:28

Касцёл дапамагае карэнным народам і сялянам Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 З 18 па 21 чэрвеня ў перуанскім Арэкіпа будзе праходзіць штогадовае пасяджэнне адміністрацыі Аўтаномнага фонду “Populorum Progressio”. На ім будуць абмеркаваны пытанні фінансавай падтрымкі праектаў у інтарэсах карэнных супольнасцяў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Кіруе фондам старшыня Папскай рады “Cor Unum” кардынал Рабэр Сара. Знамянальна, што ўпершыню пасяджэнне адбудзецца падчас пантыфікату Францішка, які заклікаў да будавання “Касцёла беднага і для бедных”, адзначаецца ў паведамленні Фонду. Ужо вядома, што чарговае пасяджэнне адбудзецца ў наступным годзе ў Рыме, каб мець магчымасць непасрэдна пачуць меркаванне папы Францішка аб напрамках дзейнасці і будучыні структуры.

Дзейнасць “Populorum Progressio” скіравана перш за ўсё на дапамогу карэнным народам і сялянам, якія складаюць высокі працэнт насельніцтва ў Лацінскай Амерыкі. Імклівы працэс урбанізацыі кантынента і навязванне постмадэрнісцкай культуры ізалявалі гэтыя пласты грамадства ад сацыяльнага кантэксту і развіцця, да якога іншыя маюць доступ. Такім чынам, яны перажываюць глыбокую маргіналізацыю і адсутнасць абароны, губляючы ў многіх выпадках несправядліва права ўласнасці на свае зямлі. Фонд быў створаны ў 1992 г. і паслужыў адпраўным пунктам для паўстання Папскай Рады “Cor Unum”.

У гэтым годзе на нарадзе будзе прадстаўлена 222 праекты з 18 краін, уключаючы Калумбію, Бразілію, Перу і Эквадор. Яны датычаць вытворчасці, перш за ўсё у сельскай гаспадарцы, рамёствах, на малых прыемствах; грамадскай інфраструктуры, у тым ліку забеспячэння пітнай вадой; адукацыі і аховы здароўя.

Сярод найбуйнейшых донараў фонду “Populorum Progressio” – італьянская біскупская канферэнцыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.