2013-06-13 15:51:11

Францішак працуе над энцыклікай, пачатай Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 Год веры закончыцца выданнем энцыклікі, прысвечанай веры, значную частку якой падрыхтаваў Бэнэдыкт XVI яшчэ перад сыходам на пенсію. Пра гэта расказаў папа Францішак падчас сустрэчы з членамі Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў 13 чэрвеня. Святы Айцец прызнаўся, што ўжо атрымаў частку, якую паспеў зрабіць яго папярэднік, і назваў яе “моцным дакументам”. “Ён выканаў вялікую працу”, - падкрэсліў Францішак. Пантыфік паведаміў, што і сам ужо пачаў працу над будучым дакументам і працягне гэта рабіць больш інтэнсіўна ў жніўні, калі будзе мець больш вольнага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.