2013-06-12 15:25:34

Святы Пасад за гуманнае і этычнае заканадаўства па інтэлектуальнай уласнасці


RealAudioMP3 Святы Пасад выступіў за гуманнае і этычнае карыстанне правамі інтэлектуальнай уласнасці. Арцыбіскуп Сільвана Томазі, пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, выступіў на пасяджэнні Сусветнай гандлёвай арганізацыі, прысвечаным гэтай праблематыцы. Святы Пасад лічыць, што добра прадуманая сістэма інтэлектуальнай уласнасці павінны збалансаваць права прыватнага вынаходніка з грамадскімі патрэбамі грамадства. Ватыканскі дыпламат заявіў, што ахова і абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці павінна спрыяць прасоўванню тэхналагічных інавацый і перадачы і распаўсюджванню тэхналогій для ўзаемнай выгады вытворцаў і карыстальнікаў тэхнічных ведаў, спрыяючы сацыяльна-эканамічнаму дабрабыту і дасягненню балансу правоў і абавязкаў”.

Іерарх заклікаў улічваць гуманітарныя і этычныя аспекты ў сферы інтэлектуальнай ўласнасці. Ён прывёў прыклад найменш развітых краін, якія “уяўляюць самы бедны і самы слабы сегмент міжнароднай супольнасці”. Там пражывае больш за 880 млн. чалавек, каля 12% сусветнага насельніцтва, аднак на іх прыпадае менш як 2% сусветнага Валавага ўнутранага прадукту (ВУП) і толькі каля 1% сусветнага гандлю таварамі. “Нізкі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця ў такіх краінах, характарызуецца слабым узроўнем тэхнічных ведаў і інстытуцыйнага патэнцыялу, нізкімі і нераўнамерна размеркаванымі даходамі і дэфіцытам унутраных фінансавых рэсурсаў”, - нагадаў ватыканскі дыпламат.

Арцыбіскуп адзначыў, што мінулыя намаганні Сусветнай гандлёвай арганізацыі аказалася неэфектыўнымі, яны не прывялі да паляпшэння якасці жыцця людзей. Наадварот, колькасць вельмі бедных людзей павялічылася. Найменш развітыя краіны па-ранейшаму характарызуюцца “нізкім даходам на душу насельніцтва, нізкім узроўнем чалавечага развіцця і высокай уразлівасцю да знешніх шокаў”. Таму прадстаўнік Святога Пасаду выказаў задавальненне падаўжэннем для такіх краін на бліжэйшыя 8 гадоў вызвалення ад пэўных абавязацельстваў па выкананні міжнароднага заканадаўства па інтэлектуальнай уласнасці.

Дэлегацыя Святога Пасаду “настойліва заклікала ўсе дзяржавы мець на ўвазе, што асноўнай мэтай міжнароднай супольнасці ў распрацоўцы справядлівага рэжыму правоў інтэлектуальнай уласнасці павінны быць накіраваны да дабро ўсіх і імкненне да больш справядлівых міжнародных адносін”.







All the contents on this site are copyrighted ©.