2013-06-11 14:24:21

Францішак прывітаў людзей сляпых і са слабым зрокам


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуўся да сляпых людзей і тых, хто мае слабы зрока. 11 чэрвеня Пантыфік скіраваў аўдыёпасланне да ўдзельнікаў летніка, арганізаванага Італьянскім аб’яднаннем сляпых людзей і людзей са слабым зрокам у курортным мястэчку Тырэнія, у цэнтральнай частцы Італіі. “Евангелле кажа нам, што Езус меў асаблівую ўвагу да сляпых. Многіх з іх Ён аздаравіў, разам з іншымі хворымі. Але аздараўленне чалавека пазбаўленага зроку мае асаблівае сімвалічнае значэнне: яно прадстаўляе дар веры. Гэта знак, які тычыцца ўсіх, таму што ўсе мы маем патрэбу ў святле веры, каб крочыць па шляху жыцця. Таму хрост, які з’яўляецца першым сакрамэнтам веры, са старажытных часоў называўся таксама “прасвятленнем”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што просіць Пана аб дары веры для кожнага, хто пакутуе ад праблем са зрокам і моліцца, каб у іх душах “заўсёды было святло Бога, любові, якое дае сэнс жыццю, асвятляе яго, дае надзею, дазваляе быць добрымі і адкрытымі на нашых братоў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.