2013-06-11 14:44:29

Клопат пра хворых дзяцей у цэнтры ўвагі Святога Пасаду


RealAudioMP3 14-15 чэрвеня ў Ватыкане пройдзе IV Міжнародны сімпозіўм, прысвечаны клопату пра здароўе дзяцей. Форум пад назвай “Дзіця, як асоба і пацыент” арганізуе Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. У яго рамках адбудуцца выступленні спецыялістаў у галіне педыятрыі, медыцынскай этыкі і тэалогіі з усіх пяці кантынентаў. Акрамя таго, яны будуць мець магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні ў працоўных групах. Сярод тэмаў, якія будуць закрануты навукоўцамі: праблемы звязаныя з антрапалогіяй болю, дзіцячай інваліднасцю, анкалогіяй, ужываннем псіхатропных лекаў, этыкай і іншыя. Удзельнікі сімпозіўма пазнаёмяць адзін аднаго з досведам клопату Касцёла і грамадства аб хворых дзецях на розных кантынентах.
Апостальскую Сталіцу на мерапрыемстве будуць прадстаўляць старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі і некаторыя іншыя супрацоўнікі і кансультанты гэтай ватыканскай дыкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.