2013-06-10 10:26:46

Кардынал Таран наведае Вялікабрытанію


RealAudioMP3 12-16 чэрвеня кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, здзейсніць візіт у Вялікабрытанію. Яго мэтай будзе “пацвярджэнне і ўмацаванне добрых міжрэлігійных адносінаў у гэтай краіне” і “сведчанне аб тым, што сяброўства паміж рэлігіямі з’яўляецца перадумовай для пабудовы міра”. У рамках свайго падарожжа, кардынал Таран наведае сікхскую супольнасць у Бірмінгеме, джайніскі храм ў Потэрс Бары, і першую індуіскую святыню ў Еўропе, якая знаходзіцца на поўначы Лондана. Тут пройдуць тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя праблемам міра на планеце і супрацьстаяння насіллю. 13 чэрвеня, пурпурат прыме ўдзел у сустрэчы пад назвай “Разам маліцца за мір”, якая пройдзе у Вэстмінстэрскім катэдральным касцёле, а 16 чэрвеня ён узначаліць Эўхарыстыю у гэтай святыні. Між іншым, кардынал Таран правядзе сустрэчы з каталіцкімі іерархамі Вялікабрытаніі і некаторымі ахвярадаўцамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.