2013-06-10 15:15:25

Арцыбіскуп Чэллі на медыйным форуме ў Іарданіі


RealAudioMP3 “Хрысціянскія арабскія СМІ на службе справядлівасці, міру і правоў чалавека” – пад такой назвай 10-11 чэрвеня ў сталіцы Іарданіі Амане праходзіць форум арганізаваны Папскай радай па сродках масавай камунікацыі і мясцовым Каталіцкім медыя-цэнтрам. Сярод удзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікі ўладаў, медыйныя эксперты розных веравызнанняў, біскупы, святары і свецкія вернікі. У ім прымаюць удзел таксама Іерусалімскі Патрыярх Фуад Тваль і арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, апошні адзначыў, што выкарыстанне СМІ з’яўляецца важным фактарам для “пабудовы мастоў” у многіх рэгіёнах свету, асабліва на Блізкім Усходзе, багатым этнічнымі і рэлігійнымі адметнасцямі. Арцыбіскуп Чэллі звярнуў асаблівую увагу на тое, што медыя, у Касцёле служаць не толькі каб перадаваць навіны, але таксама, каб ствараць супольнасць. Аб’ядноўваючым фактарам, у гэтым кантэксце, з’яўляецца неабходнасць абвяшчэння Хрыста, пераўзыходзячы абрадавыя ці традыцыйныя адметнасці.

Арцыбіскуп Чэллі адзначыў, што пры абвяшчэнні Евангелля, Касцёл перш за ўсё, павіннен быць самім сабой, але ў той жа час, адкрытым на “праўду іншых” ці нават рэлігію іншых людзей. “Мы павінны ведаць, што прыналежам Езусу Хрысту, што з’яўляецца адным з Ім, але адначасова менавіта ў Хрысце, павінны быць адкрытымі на ўсіх”, - сказаў ватыканскі іерарх. Ён нагадаў пра заклік папы Францішка да стварэння “культуры сяброўства” і “культуры сустрэчы”. “Гэта значыць, што Касцёл не павінен быць засяроджаным на самім сябе ці ў самім сябе (...) але Касцёлам, які адкрываецца, Касцёлам, які здольны весці дыялог са светам”, - сказаў арцыбіскуп Чэллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.