2013-06-09 14:17:14

Святы Айцец: абвяшчайце Езуса словам і жыццём


RealAudioMP3 9 чэрвеня папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які праходзіць у нямецкім Кёльне на тэму: “Пане, да каго мы пойдзем”. У пасланні Святы Айцец заклікаў нямемцкіх католікаў, каб давалі жывое сведчанне веры. “Трэба яе абвяшчаць таксама людзям, якія яшчэ шукаюць Айца Езуса Хрыста” - заклікаў Святы Айцец. “Сустрэць і абвяшчаць Хрыста, а таксама даверыць сябе самога Яму- гэта слупы нашай веры, якой вяршыняй з’яўляецца Эўхарыстыя”, - напісаў Папа ўдзельнікамі Эўхарыстычнага Кангрэса. Паводле Пантыфіка нацыянальны кангрэс павінен унесці ў жыццё католікаў Германіі новую радасць і ўпэўненасць у тым, што “Пан жыве ў Касцёле і любіць яго”.

Пасланне Францішка было з энтузіязмам прынята ўдзельнікамі кангрэса, таму што дало ім упэўненасць у тым, што Папа з імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.