2013-06-09 14:40:22

Папа: дзесяць Божых Запаведзяў - наша "так" Любові


RealAudioMP3 Дзесяць Божых запаведзяў не з’яўляюцца “абмежаваннем свабоды”, але “так” для Любові, каб бараніць чалавека, і накіроўваць яго да сапраўднай свабоды, сказаў папа Францішак. 8 чэрвеня, вечарам, Пантыфік звярнуўся з відэазваротам да ўдзельнікаў ініцыятывы “ Дзесяць Плошчаў для дзесяці Запаведзяў”, якая прайшла ў італьянскім Мілане. Святы Айцец адзначыў, што слова “запаведзь” не з’яўляецца сёння ў модзе, бо часта выклікае ў чалавеку штосці адмоўнае, быццам бы волю кагосці, хто спрычыняе абмежаванні. “Дзесяць Божых запаведзяў паказваюць нам шлях, якім мы павінны ісці, а таксама ўяўляюць сабой свайго роду “этычны кодэкс” для пабудовы справядлівага грамадства, паводле жадання чалавека”, - адзначыў Пантыфік. Паводле Святога Айца, калі мы адкідаем Бога ў сваім жыцці і на яго месца ставім ідалаў- гэта спрычыняе нам толькі шмат матарыяльных і маральных бедстваў. “ Дзесяць Божых Запаведзяў вучаць нас як пазбегнуць у нашым жыцці рабства, якое выклікаюць шматлікія ідалы, якіх мы самі ствараем, і якіх мы шмат разоў зазналі ў гістрыі і надалей зазнаем”, - сказаў Папа да удзельнікаў сустрэчы, якую зарганізаваў рух “Аднаўленне ў Святым Духу” у супрацоўніцтве з Папскай радай па новай евангелізацыі.

На думку Папы дзесяць запаведзяў вучаць нас “жыць з павагай да людзей, перамагаць прагу ўлады, грашэй і быць шчырымі і сумленнымі ў нашых адносінах з іншымі. “Бо сапраўдная свабода -гэта не эгаізм, нашы сляпыя імкненні,але тое, што мы павінны любіць і выбіраць тое, што з’яўляеца добрым у кожнай сітуацыі”, - сказаў Папа да ўдзельнікаў мітынту ў Мілане.








All the contents on this site are copyrighted ©.