2013-06-09 14:57:03

Ватыканскі іерарх: Папа ўжо пачаў рэформу Рымскай курыі


RealAudioMP3 Папа Францішак вырашыў здзейсніць рэформу Рымскай курыі і мы ўсе ўпэўненыя, што можа яе ўжо пачаць, сказаў у інтэрв’ю італьянскай газеце “L’Unione Sarda” субстытут Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Анджэло Бэчу. Іерарх пацвердзіў, што ўсе супрацоўнікі Рымскай курыі гатовыя Папе ў гэтым дапамагчы. Аднак рэформа будзе працягвацца даволі доўга.Па яго словах Пантыфік ужо пачаў яе сваімі жэстамі, перакаў усіх супрацоўнікаў Рымскай курыі да больш сціплага ладу жыцця, большай калегіяльнасці ў выконванні ўлады.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі таксама лічыць, што вялікай папулярнасці Францішка паспрыяў сваею любоўю да Хрыста і Касцёла папа на пенсіі Бэнэдыкт ХVI. “Прыгажосць Касцёла не ў супрацьпастаўлянні аднаго Папы другому, але ў іх узаемадапаўняльнасці”, - адзначыў арцыбіскуп Бэчу. Ён лічыць, што вялікасць Папы Францішка не ў яго папулярнасці, але ў вернасці таму, чаго ад яго жадае Хрыстус у гэты момант гісторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.