2013-06-09 14:46:40

Арцыбіскуп Нікалс: Папу слухаюць таксама кіраўнікі дзяржаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вінцэнт Ніколс,старшыня Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса перакананы, што выказванні Папы ў абарону бедных і галодных даходзяць да канцоў свету. Аб гэтым ён заявіў падчас форума,які 8 чэрвеня прайшоў у Лондане на тэму: “Ежы павінна быць дастакова для ўсіх”. Паводле іерарха словы Францішка прыймаюць не толькі тыя, хто дзейнічае на карысць развіцця ў свеце, але таксама кіраўнікі дзяржаў. “Напрыклад выказванні Папы на тэму нішчэння харчавых прадуктаў сталі вельмі важнымі”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму рады арцыбіскуп Ніколс. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў Вялікабрытаніі, ЗША і ў Еўропе, траціцца амаль палова прадуктаў харчавання, якія там вырабляюцца. “І толькі дастаткова паловы з іх, каб накарміць усіх галодных у свеце”, - нагадаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса. Ён таксама падкрэсліў, што Святы Айцец заўсёды нагадвае, што барацьба з голадам павінна пачацца ў нашых дамах. Паводле іерарха словы Папы настолькі важныя, што выклікаюць вялікую цікавасць ва ўсім свеце, асабліва СМІ. “Людзі ўважліва сочаць за тым, што Пантыфік гаворыць і робіць, і таму яго заклікі да таго, каб накарміць галодных, уплываюць таксама на кіраўнікоў дзяржаў”, - сказаў арцыбіскуп Ніколс.








All the contents on this site are copyrighted ©.