2013-06-08 15:36:23

“L’Osservatore Romano”: кардынал Берголіа, які памножыў хлябы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Берголіа, які здзейніў цуд памнажэння хлябоў. Такім запомніла будучага папу Францішка аргентынская журналістка Евангеліна Імітан. На старонках сённяшняга “L’Оsservatore Romano”, аўтар біяграфіі Пантыфіка, падзялілася ўспамінамі пра падзею, якая здарылася ў кастрычніку 2012 г. У якасці журналісткі, Імітан прымала ўдзел у экуменічнай сустрэчы, арганізатарам якой быў кардынал Берголіа. Форум праходзіў на адным з мясцовых стадыёнаў у Буэнас-Айрэсе. Калі надыйшоў час абеду, кожны павінен быў прынесці на агульны стол, тое што меў. Выбар быў невялікі таму што большасць прынесла тыповыя аргентынскія пірагі з мясам – эмпанады. “Некаторыя спыталі ў Берголіа, ці можа ён хоча пайсці паабедаць у багаты квартал Пуэрта Мадэра, у некалькіх кроках ад стадыёна, дзе знаходзіліся шыкоўныя рэстараны, але ён адказаў, што хоча застацца і есці з усімі іншымі”, - расказала Імітан.

Яна адзначыла, што журналісты пайшлі абедаць пазней за ўсіх астатніх. У той час калі яны праходзілі па зале, дзе раздавалася ежа, да іх падыйшоў кардынал Берголіа, прывітаў кожнага асабіста, падзякаваў за працу і вярнуўся за свой стол у іншым канцы памяшкання.

Калі прыйшоў афіцыянт аказалася, што засталося толькі пяць эмпанадаў, а журналістаў было восем. “Хтосці ўзяў ініцыятыву і пачаў дзяліць напалову. Дзяленне было духам сустрэчы”, - расказаў Імітан.

Яна падкрэсліла, што кардынал Берголіа з іншага канца зала заўважыў, што журналісты амаль не маюць ежы. Тады ён сам устаў і спытаў у святароў, ці не засталася яшчэ чагосці. У выніку будучы Папа назбіраў поўную тарэлку эмпанадаў. “Ён памножыў хлябы”, - з гумарам адзначыла Евангеліна Імітан і дадала, што “гэты маленькі цуд пакінуў уражанні ў сэрцы”. “Чалавек, які сёння займае Пасад св. Пятра бачыў патрэбу і задаволіў яе, у той час як іншыя не пранікліся ёй”, - падкрэсліла журналістка.








All the contents on this site are copyrighted ©.