Каталіцкія іерархі звярнуліся да лідэраў “вялікай васьмёркі”
“У свеце, які дабіўся
вялікіх поспехаў ў вытворчасці ежы і яе размеркавання, яшчэ шмат Божых дзяцей кладзецца
спаць галоднымі і пакутуе ад недаядання”, – напісалі каталіцкія біскупы з найбольш
развітых краін свету да лідэраў “вялікай васьмёркі”, якія 17-18 чэрвеня збяруцца на
сустрэчы ў Эніскілен у Паўночнай Ірландыі. Кіраўнікі біскупскіх канферэнцый Англіі
і Уэльса, Ірландыі, Шатландыі, Канады, Італіі, Германіі, Францыі, Японіі, Расіі і
ЗША высока ацанілі, што дыскусіі палітычных лідэраў будуць прысвечаны праблемам харчавання
і сельскай гаспадаркі.
У сваім лісце яны заклікалі звярнуць асаблівую ўвагу
на праблемы бедных і безабаронных. Іерархі прапанавалі павялічыць частку грошай з
падаткаў на дапамогу найбольш уразлівым слаям насельніцтва.
Асаблівая ўвага
палітычных лідэраў свету, паводле каталіцкіх іерархаў, павінна быць нададзена змене
ключавых правілаў сусветнага рынка. Паводле іх, безсэнсоўнай з’яўляецца аказанне
дапамогі ў вытворчасці харчовай прадукцыі і адначасовая падсрымка розных формаў камерцыйнай
палітыкі, які пагражаюць эканомікам бедных краін, заснаваным ў асноўным на сельскай
гаспадарцы.
Каталіцкія біскупы нагадалі словы папы Францішка, пра тое, што
няроўны падзел зямных рэсурсаў, пагражае міру на планеце.