2013-06-07 14:56:44

Святы Айцец заклікаў хрысціян дазволіць Богу палюбіць сябе


RealAudioMP3 Дазволіць Богу любіць сябе – аказваецца, гэта складана, заўважыў папа Францішак, але гэта тое, аб варта маліцца, дадаў ён у сваёй сённяшняй гаміліі. Хрыстус палюбіў нас не на словах, але сваімі ўчынкамі і жыццём. Святы Айцец паўтарыў некалькі разоў падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, што сённяшнюю ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ён асабіста называе “святам любові” і “сэрца, якое бязмежна палюбіла”. “Больш даваць, чым браць” – на гэтым палягае хрысціянская любоў. Святы Айцец падкрэсліў, што Бог любіць нас з найвялікшай пяшчотай.

Папа задаўся пытаннем, ці сучасныя хрысціяне любяць Бога так, як Ён палюбіў іх. Але, нашмат цяжэй за любоў да Бога, на яго думку, дазволіць Яму палюбіць нас, дазволіць Яму быць побач, сведчыць пяшчоту. “Гэта вельмі складана: дазволіць Богу палюбіць сябе”, - паўтарыў Святы Айцец. Ён заклікаў прасіць Бога, навучыць нас гэтай складанай рэчы і даць ласку не баяцца Яго любові.







All the contents on this site are copyrighted ©.