2013-06-07 11:38:06

Кс. Ламбардзі: Папу запрасілі ў Ізраіль


RealAudioMP3 Дыялог паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем ідзе ў добрым накірунку і існуе вялікая надзея, што ў хуткім часе ён наблізіцца да канчатковай мэты, так пракаментаваў вынікі перамоў двухбаковай пастаяннай рабочай камісіі паміж Святым Пасадам і Ізраілем, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Святар паінфармаваў, што папа Францішак сустрэўся з ізраільскай дэлегацыяй на чале з Зеэвам Элькіным, намеснікам міністра замежных спраў, які запрасіў Пантыфіка наведаць яго краіну. “Папа Францішак выказаў вялікае жаданне прыбыць у Святую Зямлю, але аб даце магчымага візіту яшчэ нічога не вядома”, - паведаміў кс. Ламбардзі. 6 чэрвеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы ў сваім спецыяльным паведамленні адзначыла, што перамовы паміж Святым Пасадам і Ізраілем прайшлі ў канструктыўнай і станоўчай атмасферы. “Рабочая камісія дабілася значнага прагрэсу ва ўзаемных перамовах, і абодва бакі дамовіліся вырашыць спрэчныя пытанні ў найбліжэйшы час”, - адзначаецца ў паведамленні.

Трэба нагадаць, што перамовы датычаць маёмасных пытанняў і вызвалення ад падатку працуючых на тэрыторыі Ізраіля каталіцкіх некамерцыйных арганізацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.