2013-06-05 12:54:19

Святы Айцец: скардзіцца Богу на цярпенні – гэта не грэх


RealAudioMP3 Скардзіцца Богу на свае цярпенні – гэта не грэх, а сардэчная малітва, якая даходзіць да Пана, лічыць Святы Айцец. Гісторыя старазапаветных Тобія і Сары была ў цэнтры разважанняў Папы падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 5 чэрвеня. Дзве гэтых асобы апынуліся ў драматычнай сітуацыі: першы быў сляпым, нягледзячы на свае добрыя справы, другая, жонкай сямі мужоў, якія памерлі перад першай шлюбнай ноччу. Абодва маліліся да Бога, каб даў ім памерці. “Ёсць людзі ў экстрэмальных сітуацыях - адзначыў Папа - нібы ў нетрах існавання, і яны шукаюць выхад. Яны скардзяцца”, але “без блюзнерства”.

Ёсць шмат людзей, якія жывуць у памежнай сітуацыі, адзначыў Пантыфік: недаядаючыя дзеці, бежанцы, невылечна хворыя. Для садукеяў выпадак удавы сямі мужоў быў толькі маральным казусам, хрысціянін жа такія сітуацыі павіннен успрымаць на ўзроўні сэрца, лічыць Францішак. “Мне не падабаецца, калі аб такіх сітуацыях гаворыцца навукова і не па-чалавечы, з пункту гледжання статыстыкі”, - прызнаўся ён і дадаў, што ў Касцёле шмат людзей знаходзяцца ў такой сітуацыі.

У гэтых выпадках - падкрэсліў Святы Айцец, - мы павінны рабіць тое, што кажа Езус: маліцца. “Маліцца за іх. Яны павінны ўвайсці ў маё сэрца, яны павінны стаць неспакоем для мяне. Маліцца “не ідэямі. Маліцца сэрцам”, - дадаў ён. І менавіта выслуханыя малітвы Тобія і Сары даюць нам надзею. Святы Айцец заклікаў не весці “інтэлектуальных гульняў”, як рабілі гэта садукеі, але маліцца за тых, хто жыве ў драматычнай сітуацыі і пакутуе так, як Езус на крыжы.







All the contents on this site are copyrighted ©.