2013-06-05 14:30:48

Папа спачувае ў сувязі са смерцю польскага кардынала


RealAudioMP3 5 чэрвеня ў Польшчы ва ўзросце 92 гадоў памёр кардынал Станіслаў Нагі. Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з яго смерцю. Святы Айцец нагадаў, што памерлы з вялікай адданасцю служыў Касцёлу і горача абвяшчаў Евангелле, асабліва ў навуковым свеце, як дасведчаны выкладчык і эксперт ў тэалагічных дысцыплінах. Францішак звярнуў увагу на плённае супрацоўніцтва і сардэчнае сяброўства пурпурата з бл. Янам Паўлам ІІ і падкрэсліў яго вялікія заслугі для экуменічнага руху.

Кардынал Нагі належаў да Кангрэгацыі ксяндзоў Насвяцейшага Сэрцы Езуса, больш вядомых як сэрцане. Ён неаднойчы наведваў Беларусь.








All the contents on this site are copyrighted ©.