4 чэрвеня ў Ватыкане
пачалася сустрэча на тэму ваеннага канфлікту ў Сірыі. У ёй прымаюць удзел блізкаўсходнія
дыпламаты, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій і каталіцкіх дабрачынных арганізацый.
Працамі, паводле італьянскага штотыднёвіка “Famiglia Cristiana”, кіруе старшыня Папскай
рады “Cor Unum”, кардынал Роберт Сара. Сама сустрэча праходзіць за зачыненымі дзьвярыма,
яе мэта знайсці шляхі спынення канлікту і дапамогі бежанцам. Італьянскае выданне паведамляе,
што неўзабаве мексіканскі біскуп Хасэ Раўль Вера Лопэс, разам з 12 міжнароднымі назіральнікамі,
прыбудзе ў Сірыю, каб на месцы ацаніць сітуацыю.