2013-06-04 14:48:38

Папа падпісаў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў


RealAudioMP3 У Касцёле будзе 95 новых благаслаўлёных мучанікаў. 3 чэрвеня, падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардыналам Анджэла Амата, папа Францішак падпісаў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва амаль сотні ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі, які адбываўся падчас грамадзянскай вайны 1936-1939 гг. Сярод іх законнікі і законніцы, святары і свецкія вернікі. Усяго, падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне, за веру аддалі жыццё каля 10 тыс. чалавек. Многія з іх ужо ўзнесены Касцёлам да хвалы алтароў. Таксама Святы Айцец падпісаў дэкрэты, якія тычацца прызнання гераічнасці цнотаў чатырох заснавальнікаў каталіцкіх асацыяцый, інстытутаў і манаскіх супольнасцяў з Партугаліі, Італіі і Іспаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.