2013-06-04 15:19:09

Папа: Касцёл павінен развіваць праграмы надзейнай аховы дзяцей


RealAudioMP3 4 чэрвеня Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі Цэнтра па ахове непаўналетніх Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта. Кіраўнік Цэнтра, кс. Ханс Цольнэр, у інтэрв’ю Ватыканскаму радыю, прызнаўся, што Францішак вельмі ўважліва слухаў яго аповед аб праектах па нагляду за дзяцінствам у свеце, пытаўся і прасіў удакладніць некаторыя аспекты. Пантыфік падкрэсліў, што гэта праца вельмі важная,- сказаў кс. Цольнэр - а напрыканцы сустрэчы Папа сказаў: “Мы павінны ісці наперад у выкананні гэтай задачы”, - дадаў святар.

Кіраўнік Цэнтра нагадаў, што летась у лютым у Рыме прайшоў сімпозіум, на якім прадстаўнікі біскупскіх канферэнцый з усяго свету вырашалі, якія меры прыняць для прадухілення злоўжыванняў адносна дзяцей і падлеткаў. Святар прызнаўся, што праекты Цэнтра тычацца пакуль толькі 8 дыяцэзій у Італіі і некаторых правінцыях Таварыства Езуса у Індыі,Чылі, Польшчы і Інданэзіі. Аднак ідзе падрыхтоўка праграм для Эквадору, Аргентыны, Германіі, Ганы і Кеніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.