2013-06-03 12:40:28

Ян XXIII чакае прызнання як ратавальнік яўрэяў


RealAudioMP3 50 гадоў пасля смерці папы Яна XXIII іерусалімскі мемарыял Халакоста “Яд ва-Шэм” працягвае працэс па прызнанні Пантыфіка “Праведнікам народаў свету”. На сённяшні дзень не прынята ніякага рашэння па заяўцы, пададзенай у 2011 г., напісаў Барух Тэнэмбаўм, заснавальнік “Міжнароднага фонду Рауля Валенберга”, у газеце “Times of Israel”. Яго цытуе нямецкае каталіцкае інфармацыйная агенцтва “KNA”. Ян XXIII памёр 3 чэрвеня 1963 г. ва ўзросце 81 года.

Анджэла Джузэпэ Ранкалі, так гучыць свецкае імя Папы, не толькі даў пачатак “рэвалюцыйнаму” перагляду адносін Каталіцкага Касцёла да юдаізму, але ў якасці ватыканскага дыпламата падчас Другой сусветнай вайны адзначаўся “безумоўнай любоўю да яўрэйскага народу і дзяржавы Ізраіль”, напісаў Тэнэмбаўм. Ён імкнуўся “выратаваць столькі яўрэяў, колькі было магчыма”, - дадаў заснавальнік фонду. Будучы Папа выкарыстоўваў свае дыпламатычныя каналы для дапамогі балканскім яўрэям збегчы ад пераследу.

Тытулам “Праведнік народаў свету” Ізраіль узнагароджвае асоб, якія рызыкавалі сваім жыццём, каб выратаваць яўрэяў ад пераследу ў часы нацыянал-сацыялізму. Гэта вышэйшая ўзнагарода дзяржавы для не-яўрэяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.