2013-06-03 11:46:21

Святы Пасада і Каба-Вэрдэ – на шляху да канкардата


RealAudioMP3 На 10 чэрвеня 2013 г. запланавана падпісанне канкардата паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Каба-Вэрдэ. Яго здзейсняць Прэзідэнт краіны Жоржу Карлуш Франсека і сакратар па адносінай з дзяржавамі Святога Пасаду арцыбікуп Дамінік Мамберці. Цырымонія падпісання пройдзе ў сталіцы краіны Праі. Паводле біскупа Міндэлы Ілдо Фортэса, гаворка ідзе пра вельмі важную падзею, якая “юрыдычна прызнае прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў краіне”. Іерарх распавёў, што праца над праектам канкардата ішла на працягу многіх гадоў, а яго падпісанне дасць “новы імпульс адносінам паміж дзяржавай і Касцёлам, асабліва ў сферы развіцця чалавека”.

Іншы мясцовы іерарх, біскуп Арлінда Фуртада, нагадаў, што пагаденне з Апостальскай Сталіцай існавала калі Каба-Вэрдэ была партугальскай калоніяй, аднак, новае было распрацавана згодна з сучаснай Канстытуцыяй краіны. Паводле яго, у выніку падпісання канкардата, Касцёл атрымае больш правоў у адносінах да маёмасці, якая неабходна для выканання душпастырскай дзейнасці. Акрамя таго, “больш юрыдычна акрэсленай і надзейнай” стане пазіцыя Касцёла ў сферах адукацыі, аховы здароўя, фінансаў і сацыяльнай дзейнасці.

Каба-Вэрдэ стане першай заходне-афрыканскай рэспублікай, якая падпіша канкардат з Апостальскай Сталіцай.








All the contents on this site are copyrighted ©.