2013-06-03 10:53:12

Былы сакратар Яна ХХІІІ: сённяшні свет патрабуе сціпласці, і Францішак гэта ведае


RealAudioMP3 Пра падабенства паміж Францішкам і Янам ХХІІІ расказаў былы асабісты сакратар апошняга, арцыбіскуп Франчэска Капавіла. 3 чэрвеня, з нагоды 50-годдзя смерці “Добрага папа”, іерарх падзяліўся сваімі ўспамінамі аб ім з ватыканскім выданнем “L’Osservatore Romano”. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на падабенства душпастырскага стылю гэтых пантыфікаў. Паводле яго, абодвум папам сапутнічае “вялікая народная павага”, бо іх пантыфікатам уласціва непасрэднае і настойліва сведчанне блізкасці і дабрыні Бога. Арцыбіскуп Капавіла звярнуў увагу на падабенства пачаткаў пантыфікатаў Яна ХХІІІ і Францішка, яны абодва прасілі вернікаў аб малітве. Ён нагадаў словы “Добрага папы”, прамоўленыя 4 лістапада 1958 г., падчас яго каранацыі: “Душы пакорныя і добрыя ва ўсім свеце, маліцеся за вашага Папу, каб захаваў у сэрцы дар сціпласці і пакоры, і праз гэта прынёс шмат карысці і ласкаў для ўсяго чалавецтва”. Паводле былога асабістага сакратара Яна ХХІІІ, сённяшні свет патрабуе сціпласці і пакоры, і папа Францішак аб гэтым добра ведае.








All the contents on this site are copyrighted ©.